Сегодня 13 Февраля
Погода -13°C
КП в социальных сетях: twitter_belkp facebook Komsomolskaa-pravda-v-Belarusi odnoklassniki group kpru vkontakte club15722194

Царкву ў Мураванцы хочуць унесці ў спіс ЮНЭСКА

Калі гэта адбудзецца, храм будзе пятым аб’ектам у Беларусі, які патрапіць у Спіс сусветнай культурнай спадчыны.
Если вам понравилась эта статья:

Сёння ў Беларусі 4 аб’екты ўнесеныя ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА: Нясвіжскі палац, Мірскі замак, Белавежская пушча, Дуга Струвэ.

Днямі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч паведаміла, што распачатая падрыхтоўка дасье па царкве абарончага тыпу ў Мураванцы. Такім чынам, храм зможа прэтэндаваць на ўключэнне ў прэстыжны міжнародны спіс. Дасье плануецца падрыхтаваць да 2010 года.

Царква ў Мураванцы збудаваная ў 1524 годзе. Гэта адзін з чатырох у Беларусі храмаў абарончага тыпу – разам з пяцісотгадовай царквой у Сынковічах, чатырохсотгадовым касцёлам у Камаях і чатырохсотгадовай сінагогай у Быхаве. З грамадзянскай абарончай архітэктуры захаваўся ўнікальны дом-крэпасць у Гайцюнішках, зараз там вар’ятня.

Апроч прэстыжу, трапленне ў Спіс прынясе і матэрыяльныя выгоды: можна атрымаць еўрапейскія грошы на рэстаўрацыю. Што праўда, пытанне гэтае спрэчнае. Катастрофа, якую зараз учынілі будаўнікі ў Нясвіжскім замку, зруйнаваўшы цэлы корпус 1750 года, сведчыць пра тое, што да эўрапейскіх грошай трэба мець яшчэ еўрапейскі розум.

Прапануем вашай увазе свежыя фота з царквы ў Мураванцы, якая можа неўзабаве зрабіцца адной з турыстычных візітовак Беларусі.

Поделитесь с друзьями:
  • Facebook
  • Мой мир Мой мир
Показать код
Комментарии
0
Оставить комментарий
Ваше имя:
Ваш e-mail:
Красной меткой отмечены обязательные поля
Ваш комментарий:
Загружается, подождите...




Загружается, подождите...