Варшаўскія Радзівілы
Злева направа: князь Мікалай Канстанцы Радзівіл, князёўна Эльжбэта Радзівіл, яе сын
Аба (у гонар бацькі Эльжбэты – яго звалі Альбрэхт, скарочана – Аба)
Автор:
Бацька і дачка
Эльжбэта Радзівіл з бацькам, князем Альбрэхтам
Автор:
Маленькая Бэтка
Камэнтуючы гэты здымак, пані Эльжбэта зазначыла: “Я так не любіла гэты жахлівы бант! Ён быў такі цяжкі!..
Автор:
Паляваньне ў Нясьвіжы
Злева направа: князь Альбрэхт, палясоўшчык, пані Вайніловіч, Эльжбэта Радзівіл, Ежы Тул Радзівіл, Леон бацька Тула, Тота – другі сын Леона, гандляр віном француз мансіньёр Росу, крайні правы -- муж пані Вайніловіч
Автор:
Князь Альбрэхт выпраўляецца ў дарогу
Гэты здымак ужо друкаваўся ў “Камсамолцы”, але тады мы ведалі толькі аднаго чалавека – князя Альбрэхта (у брычцы). Пані Эльжбэта пазнала астатніх: на казлах сядзіць Александровіч (“ён заўжды быў такі сумны”), стаіць у цэнтры Ёдка-Наркевіч, загадчык замкавай бібліятэкі.
Автор:
Радзівілы
Не будзем пералічаць, хто дакладна на фотаздымку. Гэта – прыклад фенаменальнай памяці пані Эльжбэты: яна падпісала кожную асобу!.. І яна -- апошні ў свеце чалавек, хто можа гэта зрабіць.
Автор:
Радзівільчыкі
Ружа, Альберт, Леон Радзівілы – дзеці Бічэтты Радзівілл. Альбрэхт (у цэнтры) – гэта бацька Эльжбэты. Калі ўлічыць, што ён нарадзіўся ў 1885 годзе, можаце меркаваць, колькі год гэтай картачцы...
Автор:
Княжна Эльжбэта ў Мінску
Эльжбэта Радзівіл падпісвае ў Мінску свае сямейныя фота, якія цяпер ёсць у беларускіх архівах. Менавіта тады ёй адмовіліся даць адну фотку (з соцень!), якой у яе не было раней...
Автор:
Князь
Князь Альбрэхт у сваім тэстаменце пазначыў, што пакоі Эльжбэты ў Нясвіжскім замку заўжды будуць належаць ёй. Але салігорскі будаўнічы трэст памеркаваў інакш: корпус, дзе жыла Эльжбэта зруйнавалі да зямлі...
Автор:
Эльжбэта ў Манькавічах
Эльжбэта (стаіць каля каня) гасцюе ў Маёнку Радзівілаў “Манькавічы” каля Давыд-Гарадка
Автор: