Князь Альбрэхт выпраўляецца ў дарогу
Гэты здымак ужо друкаваўся ў “Камсамолцы”, але тады мы ведалі толькі аднаго чалавека – князя Альбрэхта (у брычцы). Пані Эльжбэта пазнала астатніх: на казлах сядзіць Александровіч (“ён заўжды быў такі сумны”), стаіць у цэнтры Ёдка-Наркевіч, загадчык замкавай бібліятэкі.