2018-02-22T01:27:37+03:00
КП Беларусь

Што чакаць ад падвышэньня заробкаў, або Ці па сродках жывуць беларусы пасьля крызісу?

Поделиться:
Изменить размер текста:

Колькі дзён таму статыстычны камітэт падсумаваў вынікі мінулага году. Пра рост цэнаў больш чым ўдвая людзі чулі ўжо даўно, а адчулі яшчэ раней, рост ВУП нікога, бадай, апроч уладаў, не цікавіць, а вось інфармацыя пра сярэдні заробак выклікала пэўны розгалас. Па-першае, за сьнежань сярэдні заробак падрос адразу на 18%, ці на 60 даляраў, - на гэткую ж суму яго падвысілі ў месяц прэзідэнцкіх выбараў. Па-другое, калі параўноўваць заробак са сьнежнем 2010 году, атрымаецца, за год ён ляснуўся амаль на 90 даляраў - больш чым на траціну. Калі ўзгадаць клылаты выраз наконт таго, што беларусы, маўляў, жылі не па сродках, то не зусім зразумела, ці дастаткова ўпалі заробкі, каб пачаць расьці? А раптам гэта ізноў “не па сродках”, і хутка нас чакаюць тыя ж наступствы, што і мінулага “непасродкавага” жыцьця: інфляцыя, дэвальвацыя ды іншыя непрыемнасьці? Каб разабрацца, давайце паспрабуем паглядзець на такі паказчык, як прадукцыйнасьць працы.

За гэтымі разумнымі словамі стаіць вельмі простая рэч: колькі ВУП прыпадае на аднаго занятага. Напрыклад, у чацьвёртым квартале 2011 году кожны работнік “вырабляў” каля 810 даляраў ВУП за месяц (калі лічыць па рынкавым курсе). Сярэдні заробак за гэты ж час склаў каля 300 даряраў за месяц, ці 37% ад прадукцыйнасьці. Годам раней заробак складаў каля 480 даляраў, ці амаль 44% ад тагачаснага ВУП на аднаго занятага. Тым часам у сярэднім за апошнія 10 год сярэдні заробак быў блізу 39% ад сярэдняй прадукцыйнасьці. Як бачым, калі летась мы сапраўды атрымлівалі большы кавалак нацыянальнага “пірага” чым звычайна, то зараз “сродкаў, не па якіх мы жылі”, зрабілася замала. Калі лічыць, што “па сродках” – гэта 39% ад прадукцыйнасьці, то атрымліваецца, што ў чацьвёртым квартале 2011 года сярэдні заробак мусіў быць прыкладна на 15 даляраў большы.

Але 15 даляраў - гэта адно чвэрць ад сьнежаньскага павелічэньня заробкаў.Таму зараз яны балянсуюць на мяжы паміж “па сродках” і “не па сродках”. Ці пачнем мы рухацца ў бок чарговага крызісу, ці не, будзе залежыць ад таго, як хутка заробкі будуць расьці ў гэтым годзе. Пакуль адказу на гэтае пытаньне няма: падвышэньне тарыфнай стаўкі з 1 студзеня на 30% неабавязкова прывядзе да адпаведнага павелічэньня сярэдняга заробку, бо невядома, як будуць мяняцца прэміі (бо большы аклад не значыць большы заробак) і што будзе з занятасьцю (бо рост заробкаў можа спалучаціся са звальненьнямі). Хутка пабачым, што пераважыць: здаровы сэнс ці эўфарыя ад адноснай стабільнасьці ды вялікіх рэзэрваў. Відавочна адно: пасьля кожнага перыяду жыцьця не па сродках жаданьне паехаць працаваць туды, дзе гэтых сродкаў болей, робіцца ў нашых будаўнікоў, дактароў ды проста высокакваліфікаваных кадраў усё мацнейшым.

Хотите ли вы читать в "Комсомолке" материалы на белорусском языке? Ждем ваших ответов!

Еще больше материалов по теме: «Беларусь: мнение экономиста»

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также