2016-08-24T03:48:12+03:00
КП Беларусь

Навошта стабільнай эканоміцы Беларусі новы крэдыт ад МВФ?

Гэтыя грошы могуць забяспечыць стабільнасць на валютным рынку, але ці стануць яны стымулам для рэформаў – будзе залежаць ад ураду
Поделиться:
Фото: Дмитрий БРУШКО
Изменить размер текста:

На мінулым тыдні прадстаўнікі эканамічных міністэрстваў і Нацбанку наведалі вясновую сэсію Міжнароднага валютнага фонду й Сусьветнага банку – і старшыня праўленьня Нацбанку Надзея Ермакова ўжо пракамэнтавала вынікі гэтага візыту, адзначыўшы, што ёсьць магчымасьць пачатку перамоваў з МВФ пра новую праграму. Такім чынам, эканамічныя ўлады Беларусі лічаць неабходным атрыманьне новага крэдыту ад МВФ – і, паводле іх словаў, Фонд гатовы гэта абмяркоўваць. Але навошта нам чарговы крэдыт – ці не стабілізавалася нашая эканамічная сытуацыя? І што зьменіцца, калі Беларусь атрымае гэтыя грошы – бо, як кажуць у нас, “дарэмна й каза ня скача”?

Беларусь атрымоўвала так званыя рэзэрвовыя крэдыты ад МВФ двойчы (у 1995 і 2009 гг.), і абодва разы эканоміка была не ў найлепшым стане.Яшчэ адзін падобны крэдыт мы атрымалі ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС – і зноў падчас крызісу (травень 2011 г.). Зараз, здаецца, крызіс мінуў – таму жаданьне атрымаць такую пазыку выглядае пагрозьліва. І пагроза сапраўды існуе – але прыхаваная. За апошнія пяць год вонкавы доўг Беларусі вырс у пяць разоў – і ўжо напрыканцы гэтага году мы мусім пачаць сплочваць гэты доўг напоўніцу. І нават тыя палёгкі, якія краіна атрымала ад Расеі празь нізкія цэны на газ і нафту, не дазволяць прафінансаваць гэтыя выплаты без наступстваў для эканомікі ўжо ў наступным годзе. МВФ ацэньваў патрэбы Беларусі ў фінансаваньні – гаворка ідзе пра недахоп некалькіх мільярдаў даляраў штогод цягам бліжэйшай “пяцігодкі”. Таму стабільнасьць валютнага рынку – зьява кароткачасовая, калі ўрад даволі тэрмінова ня знойдзе грошы, каб сплаціць даўгі.

Крэдыт ад МВФ – ці не найлепшая крыніца такіх грошай. Ён не палітызаваны, адсоткі па ім адносна невялікія, а факт супрацоўніцтва з МВФ спрыяе станоўчаму іміджу краіны ў вачах інвэстараў. Але ягоная асаблівасьць – наяўнасьць ўмоваў: каб атрымаць сродкі, краіна мусіць праводзіць эканамічную палітыку паводле рэкамэндацыяў Фонду. МВФ атрымаў навуку ад апошняй праграмы зь Беларусьсю, і ўжо, мусіць, ня дасьць грошай пад касмэтычныя захады па лібэрылізацыі. Хутчэй за ўсё, ураду давядзецца праводзіць жорсткую грашовуюй бюджэтную палітыку (грошы на стымуляваньне эканомікі друкаваць ня будуць, а выдаткі бюджэту ня будуць расьці без адпаведнага падвышэньня даходаў), актывізаваць прыватызацыю (з усімі кароткачасовымі сацыяльнымі наступствамі), скарачэньня бюджэтнай падтрымкі прадпрыемстваў і насельніцтва (апошняе, відаць, будзе зьвязана з падвышэньнем тарыфаў на камунальныя паслугі, транспарт і да т.п.). Карціна ня надта прыемная…

Але ўсе гэтыя зьмены вельмі патрэбныя эканоміцы, бо толькі яны даюць шанец на ўстойлівае разьвіцьцё.Праўда, эканоміка – навука пра тое, як людзі рэагуюць на стымулы – гаворыць нам, што грошы – не найлепшы стымул для рэформаў. Новыя сябры Эўразьвязу былі пасьпяховымі рэфарматарамі не таму, што ім давалі крэдыты за рэформы, а таму, што яны імкнуліся ў ЭЗ – а дзеля гэтага трэ’ было пабудаваць рынкавую эканоміку, грунтаваную на стандартах найбольш разьвітых эканомік сьвету. Таму зараз відавочна толькі адно: крэдыт ад МВФ забяспечыць больш працяглую стабільнасьць на валютным рынку.Але ці паспрыяе ён ўстойліваму разьвіцьцю краіны, будзе залежаць ад волі ўраду да рэформаў. І гэтыя рэформы мусяць быць даволі радыкальнымі – вядома ж, у лепшым сэнсе гэтага слова.

Еще больше материалов по теме: «Беларусь: мнение экономиста»

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также