2016-08-24T03:41:45+03:00
КП Беларусь

Ураўнілаўка ў заробках можа прымусіць беларусаў шукаць працу за мяжой?

У параўнаньні зь першым паўгодзьдзем мінулага году занятых, паводзе Белстату, паменела амаль на 104 тыс. чалавек, а ад пачатку 2012 году - больш чым на 40 тыс
Поделиться:
Ураўнілаўка ў заробках можа прымусіць беларусаў шукаць працу за мяжой?Ураўнілаўка ў заробках можа прымусіць беларусаў шукаць працу за мяжой?Фото: Сергей ГАПОН
Изменить размер текста:

Апроч дажджоў, на якія большасьць з нас ужо пасьпелі забыцца, чэрвень падарыў беларусам рэзкае - на 14.5 даляра - падвышэньне сярэдняга заробку. У параўнаньні з чэрвенем мінулага году заробак скочыў ажно на 150 даляраў - амаль 50%. Здаецца, трэ’ было б радавацца станоўчай навіне, але такая ўжо ў нас дзіўная эканоміка - шмат хто гэткага падвышэньня заробкаў баіцца. Маўляў, абгоняць прадукцыйнасьць працы - гамон, новы крызіс ужо грукае ў дзьверы. Вось і круцяцца ўсё навіны вакол заробкаў - але на рынку працы адбываюцца й іншыя рэчы, далёка не заўжды такія радасныя. Ужо роўна год скарачаецца колькасьць занятых у эканоміцы.

У параўнаньні зь першым паўгодзьдзем мінулага году занятых, паводзе Белстату, паменела амаль на 104 тыс. чалавек, а ад пачатку 2012 году - больш чым на 40 тыс. чалавек. Адкуль сыйшлі й дзе падзеліся гэтыя людзі?

Белстат штомесяц зьбірае статыстыку ад буйных і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама ад малых прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасьці. Занятасьць у такіх арганізацыях з пачатку году скарацілася больш чым на 52 тыс., зь якіх амаль 18 тыс. - у прамысловасьці, 17 тыс. - у будаўніцтве, 14,5 тыс. - у адукацыі, больш за 4 тыс. на транспарце і больш за 3,2 тыс. - у сферы камунальных і сацыяльных паслуг. Невялікая частка зь іх знайшла працу ў прыватным сэктары. Іншыя мусілі ці ўвогуле сыйсьці з рынку працы (не шукаць работу), ці стацца беспрацоўнымі, ці пашукаць працы за мяжой. На падставе ўскосных дадзеных (людзі не зьвярталіся ў службы занятасьці больш актыўна, чым летась; зьменшылася беднасьць) можна зь вялікай упэўненасьцю сказаць, што вялікая частка тых, хто страціў працу й не знайшоў яе ў Беларусі, накіраваліся працаваць за мяжу. І тое, ці вернуцца яны, будзе залежаць ад наяўнасьці працоўных месцаў у краіне.

Але пакуль што ўлады змагаюцца з праблемай адтоку кадраў менавіта ростам заробкаў, а не стварэньнем працоўных месцаў. І ня дзіўна - каб стварыць новыя магчымасьці для занятасьці, трэба ісьці на сур’ёзныя зьмены ў эканоміцы, паляпшаць бізнэс-клімат, спрыяць інвэстыцыям. Фактычна, гэта вымагае калі ня новай эканамічнай мадэлі, то яе істотных зьменаў. А заробкі можна падвышаць “праверанымі” спосабамі - адміністрацыйнымі. Таму й выніку пакуль ня бачна - колькасьць занятых па-ранейшаму скарачаецца.

Другая істотная навіна з рынку працы датычыць мэтадаў падвышэньня заробкаў. Тое, як гэта адбываецца, лепш за ўсё назваць вядомым савецкім словам - “ураўнілаўка”. Просты аналіз паказвае: чым меншым быў заробак у той ці іншай галіне эканомікі ў чэрвені 2011 г., тым хутчэй (у сярэднім) ён павялічваўся ў чэрвені 2012 г. І гэтая розьніца ў тэмпах росту не зьвязаная з рознымі тэмпамі росту прадукцыйнасьці працы.Такая дынаміка можа стварыць стымулы для тых занятых, што атрымлівалі адносна малы заробак, заставацца ў сваіх (відаць, не найбольш прадукцыйных) галінах і не спрабаваць падвысіць кваліфікацыю. Тыя ж занятыя, хто зарабляў шмат (і працаваў у найбольш прадукцыйных галінах эканомікі), задумаюцца, ці вартыя іхнія высілкі той розьніцы ў заробках, што існуе паміж імі ды іхнімі менш прадукцыйнымі калегамі. Для некага гэта будзе стымулам пайсьці на працу, якая будзе патрабаваць меншай аддачы, але прыносіць падобны заробак, для іншых - стымулам пашукаць лепшыя ўмовы працы за мяжой. У кожным разе ўраўнілаўка заробкаў выліецца ў менш эфэктыўнае выкарыстаньне працоўных рэсурсаў краіны. А тое, што яны выкарыстоўваюцца не найлепшым чынам, паказалі адмыслоўцы з Сусьветнага банку ў справаздачы “Трансфармацыя дзеля росту”. Зь іхняга аналізу вынікае: калі не памяняць эканамічную мадэль, то неўзабаве з рынку працы зьнікнуць усе станоўчыя навіны.

Подпишитесь на новости: