2015-02-04T08:04:52+03:00
КП Беларусь

Ці дапаможа продаж беларускіх аблігацый беларускаму рублю?

Улады пераадльваюць цяжкасці дзякуючы сквапнаці насельніцтва і “братнім” адносінам з Расіяй.
Поделиться:
Изменить размер текста:

У тыя дабраславёныя часы, калі беларускі ВУП яшчэ бесклапотна рос, а золатавалютныя рэзэрвы целяпаліся каля аднаго месяцу імпарту і гэта нікому не муляла вока, Нацбанк публікаваў дадзеныя пра рэзэрвы 4 разы на месяц. Кожны ахвотны сачыў за іх стабільнасьцю ды цешыўся. Але адна падступная краіна вырашыла, што затанна прадае нам газ, ды зьнянацку ўзьняла ягоную цану больш чым удвая! Паводле старой звычкі, Нацбанк апублікаваў чарговую лічбу рэзэрваў, зь якой вынікала, што прыблізна за тыдзень яны зьменшыліся ледзьве не на траціну – але надта хутка тую інфармацыю прыбраў. Маўляў, часовыя цяжкасьці. Ад таго часу – а было гэта ў далёкім 2007 годзе – даводзіцца цікаўным беларусам (ды грамадзянам іншых краінаў, што сочаць за нашай стабільнасьцю) чакаць месяц, каб даведацца пра дынаміку “залатога запасу” краіны.

Вось і зараз, дачакаўшыся чарговай справаздачы Нацбанку, я пацешыўся за краіну: рэзэрвы (у т.зв. “нацыянальным азначэньні”) за студзень падвысіліся на 182.4 млн даляраў і наблізіліся да 9 млрд! Праўда, год таму яны перавышалі 9.5 млрд. Страты рэзэрваў за апошнія 12 месяцаў – 561 млн даляраў – ці сьведчаць яны пра адмоўныя тэндэнцыі ў нашым вонкавым сэктары, ці, як толькі наш урад сплоціць доўг “у поўным аб’ёме”, гэтых стратаў больш ня будзе?

Адказ на другое пытаньне амаль відавочны: вонкавы дзяржаўны доўг перавышае 13.5 млрд даляраў, а рэзэрвы не дацягваюць і да 9 млрд. Значыць, калі ня будзе нейкай дадатковай плыні валюты ў краіну, рэзэрвы апынуцца замалымі. Але тут можна запярэчыць: вунь, летась не было амаль ніякай прыватызацыі, доўг сплочвалі спраўна – а рэзэрвы зменшыліся “ўсяго” на паўмільярды. Маўляў, знайшлі крыніцы валюты ў мінулым годзе – знойдзем і цяпер, і потым. Ці так гэта?

Пра першую крыніцу – нафтапрадукты – ведаюць усе. Вядома таксама, што калі рускія спынілі рээкспарт нафтапрадуктаў празь Беларусь пад выглядам рашчыняльнікаў ды змазачных матэр’ялаў, дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі вярнуўся на блізкі да дакрызіснага ўзровень. Але ж гэта адбывалася з жніўня 2012 году, а падзеньне рэзэрваў не паскорылася, нягледзячы на пагаршэньні ў вонкавым гандлі. Шукаем яшчэ крыніцы валюты.

Такія крыніцы, відавочна, былі,і да болю знаёмыя. Найбольшая зь іх – 2 траншы крэдыту АКФ ЭўрАзЭС па 440 млн даляраў кожная. Апошнюю мы атрымалі ў студзені, і безь яе пачатак году атрымаўся б больш сумны. Агулам, каб ня гэыя грошы, за апошнія 12 месяцаў рэзэрвы схуднелі б на 1.44 млрд даляраў. Але гэта ня ўсё. Як адзначалася ў адным з прэс-рэлізаў Мінфіну, грошы пазычаліся яшчэ ў кітайскіх банкаў. Магчыма, менавіа адтуль урад пазычыў каля 335 млн даляраў –на столькі, калі не лічыць чэрвеньскага траншу АКФ, падрос вонкавы дзяржаўны доўг за чэрвень, жнівень і верасень. Такім чынам, адной рукой урад сплочваў вонкавы доўг, другой – назапашваў.

Але гэта не апошняя крыніца “папаўненьня” рэзэрваў, на якую спадзяваліся й спадзяюцца эканамічныя ўлады Беларусі. У кастрычніку яны ўзгадалі, што валюта ёсьць і ў краіне, і пачалі продаж дзяржаўных аблігацыяў, намінаваных у далярах. За кастрычнік 2012 – студзень 2013 гг. юрыдычныя асобы (збольшага – беларускія банкі з расейскім капіталам) набылі такіх аблігацыяў на суму 278 млн даляраў, а фізычная асобы – амаль на 50 млн. Агулам з гэтай крыніцы, якая называецца “унутраны доўг”, але фактычна зьяўляецца доўгам вонкавым, рэзэрвы папоўніліся за апошнія 4 (!) месяцы больш чым на 320 млн даляраў. Такім чынам, каб не Мінфін не пазычаўвалюту з тых ці іншых крыніц, рэзэрвы паменшалі б за апошнія 12 месяцаў амаль на 2.1 млрд даляраў, у тым ліку за апошнія 2 месяцы – на паўмільярды. Гэтыя лічбы не дадаюць аптымізму наконт будучыні: відавочна, моцнага падмурку стабільнасьці нацыянальнай валюты дагэтуль не закладзена, і ўлады пераадольвалі цяжкасьці дзякуючы сквапнасьці беларусаў (7.5% гадавых у валюце – знайдзі ты такі адсотак у банках!) ці “братнім” адносінам з суседняй дзяржавай, што ў далёкім 2007 годзе падступна падняла цану на газ. Але цяжкасьці застаюцца; колькі ж грошай дзяржава – то бок мы як падаткаплацельшчыкі – будзем вінаватыя празь яшчэ год-два такой стабільнасьці?

Еще больше материалов по теме: «Беларусь: мнение экономиста»

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также