2015-02-04T08:08:43+03:00
КП Беларусь

«Сакральныя лічбы» або Чаму беларусам вырашылі не расказваць, як змяняюцца кошты што тыдзень?

Сакавік пачаўся з навіны ад Белстату, які вырашыў, што беларусам ня варта ведаць пра штотыднёвую дынаміку спажывецкіх цэнаў.
Поделиться:
Изменить размер текста:

Маўляў, працы шмат, няма калі гэтую тыднёвую інфляцыю лічыць. Слаба верыцца, што без апэратыўнай інфармацыі пакінуць і ўрад – хутчэй за ўсё, тыднёвая інфляцыя станецца чарговай “сакральнай” лічбай (як, напрыклад, памер залатавалютных рэзэрваў пасярод месяцу), пра якую простыя сьмяротныя ведаць ня мусяць. Ну, і “няўзгодненая” лічба па інфляцыі ў такіх умовах ужо дакладна ня пройдзе!

Менавіта з інфляцыяй былі зьвязаныя некалькі дзіўных рэчаў, што адбыліся за апошнія месяцы. Па-першае, у студзеньскай інфляцыі чамусьці не ўлічылі падвышэньне тарыфаў на ЖКГ – яно пайшло ў лютаўскую лічбу. Па-другое, у лютым яго таксама палічылі неяк дзіўна. Вось, напрыклад, тарыфы на тэхабслугоўваньне, паводле Белстату, засталіся на ўзроўні сьнежня 2012 году. Сапраўды, звычайны тарыф не зьмяніўся. Але так званы “эканамічна абгрунтаваны кошт”, які плацяць “буржуі” (тыя грамадзяне, у кватэрах якіх ніхто не прапісаны альбо якія здаюць іх у арэнду), вырас на 15.4%. Тарыф на ваду таксама не зьмяніўся, а на “залішнюю” ваду (калі за месяц спажылі звыш нарматываў) – падрос на 20.6%. Ацяпленне ўздаражэла на 5%, але для “буржуяў” – на 50.1%! Чамусьці гэта не знайшло адлюстраваньня ў адпаведныхіндэксах цэнаў, хоць я ведаю такіх “буржуяў”, сярод якіх ёсьць і пэнсіянэры, і больш заможныя грамадзяне.Атрымліваецца, што ў Беларусі ёсьць некалькі сьветаў: у адным жывуць улады, што маюць “сакральныя”дадзеныя, у другім – аналітыкі, якія карыстаюцца афіцыйнай інфармацыяй, у трэцім – звычайныя людзі, якія ведаюць сапраўдныстан рэчаў і ўсё меней дбаюць пра статыстыку.

Іншая інфармацыя, якую ўлады вырашылі (прынамсі, пакуль што) пакінуць сярод “сакральных ведаў”, датычыцца нашага найбольшага гонару – беспрацоўя. Беларускія беспрацоўныя з афіцыйнай статыстыкі мусяць ведаць, што іх амаль няма – і штогод менее.А вось апошнія лічбы, якія адлюстроўваюць фактычны памер беспрацоўя і даступныя шырокай публіцы, датуюцца 2009-м годам: тады перапіс паказаў, што беспрацоўных у нас было 6.1%. Але ж увесь мінулы год Белстат ладзіў адмысловае дасьледаваньне, якое дазваляла даведацца пра фактычнае беспрацоўе. Яго вынікі былі апублікаваныя 15 лютага (і публікаваліся цягам 2012 году), але шырокая грамадзкасьць іх не пабачыла, адпаведныялічбы атрымалі толькі ўва ўрадзе. Не патрапілі ў распаўсюд і дадзеныя пра працоўную міграцыю, якія былі сабраныя падчас згаданага дасьледаваньня. Чаму ўлады вырашылі пакуль схаваць фактычны стан рэчаў ад уласных грамадзян, застаецца загадкай – бо гэтыя ж грамадзяне добра ведаюць і пра беспрацоўе, і пра працоўную міграцыю, і калі чуюць чарговы раз пра беспрацоўе ў 0.6%, іхні давер і да статыстыкі, і ўвогуле да інфармацыі, што ідзе ад дзяржавы, робіцца яшчэ меншым.

Такім стаўленьнем да распаўсюду інфармацыі ўлады могуць стварыць для сябеадразу некалькі істотных праблемаў. Па-першае, калі людзі прывыкаюць да таго, што статыстыка – гэта горш за “нахабную хлусьню”, тая эканамічная палітыка, якая патрабуе даверу насельніцтва, робіцца менш эфэктыўнай.Па-другое, калі ты прыдумляеш нейкую “праўду” для агульнага карыстаньня, а пра сапраўдны стан рэчаў шматзначна маўчыш, ты неўзабаве сам пачынаеш верыць у гэты эрзац праўды. А калі ты – чалавек, што прымае рашэньні пра эканамічную палітыку краіны, то твае рашэньні могуць не падзейнічаць у “рэальным жыцьці”, бо грунтаваліся на інфармацыі з “паралельнага сьвету”. Больш за тое, “сакральныя веды”,у адрозьненьне ад статыстычных дадзеных, немагчыма сыстэматызаваць, таму даведацца пра сапраўдны стан рэчаў зь цягам часу будзе ўсё цяжэй.

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также