2015-02-04T08:13:31+03:00
КП Беларусь

Мадэрнізавалі, мадэрнізавалі, ды недавыдамадэрнізавалі

Альбо чаму растуць складзкія запасы беларускіх цукерак?
Поделиться:
Изменить размер текста:

Не мінула й паўгады з нацыяналізацыі «Камунаркі» й «Спартака», а запасы шакаладных і цукровых кандытарскіх вырабаў на складах вытворцаў вырасьлі амаль напалову, ледзьве не на траціну перавысіўшы штомесячны аб'ем вытворчасьці (паводле стану на 1 сакавіка). Вытворчасьць тым часам упала амаль на 15%. Ня ведаю, ці вынікае з гэтага, што людзі ў сьвеце пачалі есьці менш салодкага (я дык наадварот), але пра тое, што ў кандытарскай галіне праблемы, сьведчыць і інфармацыя, што зьявілася нядаўна ў беларускіх СМІ: толькі за сакавік канцэрн Белдзяржхарчпрам зладзіў «больш за пяць» паседжаньняў з прадстаўнікамі буйных раздробавых сеткаў,каб «разгрузіць склады» кандытарскіх прадпрыемстваў.Калі дадаць да гэтага эмацыйнае інтэрв'ю былога ўласьніка гэтых прадпрыемстваў сп. Новікава, якое зьявілася напачатку красавіка, робіцца непамысна ад таго, як хутка можна занядбаць некалі эфэктыўную ды прыбытковую галіну.

Вядома, можна не даваць веры «пакрыўджанаму ўласьніку» ды чакаць хуткага вырашэньня праблемаў у галіне, але эканамічная тэорыя гаворыць нам, што пасьля нацыяналізацыі гэтых праблемаў варта было чакаць. Вядома, што прыватны ўласьнік максымізуе прыбытак, і таму будзе імкнуцца забясьпечыць якасьць, патрэбную ягонаму спажыўцу, найменшыя выдаткі, зь якімі можна дасягнуць такой якасьці, эфэктыўную сыстэму продажу свайго тавару й да таго падобнае. «Але што замінае дзяржаве максымізаваць прыбытак?» – спытаецеся вы. «А што такое дзяржава?» – спытаюся я. Кіруе прадпрыемствам найманы дырэктар, мэта якога – максымізаваць уласны даход, які залежыць ад таго, ці доўга ўтрымаецца гэты дырэктар на пасадзе. Але якія мэты ставіць уласьнік-дзяржава перад дырэктарам? Заробкі, занятасьць, тэмпы росту вытворчасьці… прыбытку сярод гэтых паказчыкаў няма. Але нават калі б ён быў, хто скажа, колькі ў гэтым прыбытку будзе субсідыяў ды рознага кшталту палёгкаў ад дзяржавы? Вось і атрымліваецца, што праблема – у стымулах, якія ствараюць розныя формы ўласнасьці.

Менавіта таму, штоі паміж прыватнікам і дзяржавай існуе вялікая розьніца ў стымулах і выніках, праблемы на «Камунарцы» з «Спартаком» дазваляюць паразважаць пра «мадэрнізацыю» зь мікраэканамічнага боку. Пра небясьпеку эмісійнага ці даўгавога фінансаваньня мадэрнізацыі ўжо шмат пісалі й гаварылі. Але, здавалася б, патрывалі б гэтуюнебясьпекугодзік-другі – а ўжо пасьля мадэрнізаваныя прадпрыемствы напоўніцу б запрацавалі, даючы працу, заробкі,падаткі…

Ды прыклад «кандытаркі» – і ціадзінён – разбурае падмурак такога аптымізму. Сапраўды, чаму мы вырашылі, што гэтая мадэрнізацыя будзе эфэктыўнай, калі за апошнія дваццаць год большасьць дзяржаўных прадпрыемстваў ніколі сур'ёзна не займалася ацэнкай эфэктыўнасьці ўласных выдаткаў, ня мела на мэце максымізацыю прыбытку ды ўвогуле абапіралася на велізарную падтрымку з боку дзяржавы? «Мадэрнізаваная» не дапамагла дрэваапрацоўцы вярнуць страчаныя рынкі. «Мадэрнізаваная» аграгарадкамі вёска страціла за дзесяць год пятую часку насельніцтва, а сельгасвытворцы назапашваюць усё новыя даўгі. Своечасова мадэрнізаваная нафтаперапрацоўка працуе зь вялікай загрузкай толькі дзякуючы таннай расейскай нафце. Ужо зараз у эканамічным жыцьці амаль не засталося закуткоў, не кранутых мадэрнізацыяй – але якія вынікі? Нават мадэрнізацыя эканамічнай палітыкі – істотны прагрэс Беларусі ў паляпшэньні ўмоваў вядзеньня бізнэсу– не паспрыяла ягонаму разьвіцьцю так, як гэтага варта было б чакаць зыходзячы зь месца, якое займае Беларусь у адпаведных рэйтынгах Сусьветнага банку. Прыватнік дагэтуль застаецца другасным эканамічным агентам, таму мадэрнізаваныя цукеркі псуюцца на мадэрнізаваных складах.

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также