2016-08-24T03:07:08+03:00
КП Беларусь

Вельмі грошы патрэбныя, альбо Калі мы будзем жыць як на Захадзе

Што стаіць за папярэджаннем уладаў пра недапушчэнне празмернага росту пенсій
Поделиться:
Фото: Павел МАРТИНЧИК
Изменить размер текста:

Адгадайце, што агульнага паміж уздаражэннем аўтамабільнага паліва, чарговага падвышэння тарыфаў на электраэнергію, і тым, што з наступнага году мінімальную працоўную пенсію прыдзецца зарабляць дзесяць год замест пяці? «Дзяржаве вельмі грошы патрэбныя» - скажаце вы і будзеце мець рацыю. Сапраўды, цэлы шэраг нядаўніх падзеяў сведчыць пра тое, што дзяржава пакрысе пазбаўляе грамадзян тых ці іншых дабротаў, якіх жыхары нашых заходніх суседзяў збольшага пазбаўленыя.

Тым часам нехта дасціпны прыдумаў ажно дзве нагоды для абмеркавання, якія адцягнулі ўвагу грамадства ад не вельмі папулярных рашэнняў уладаў: падатак на тых, хто не працуе, і мыту для тых, хто ездзіць за мяжу нібыта па імпартныя тавары. За шырокім розгаласам вакол гэтых утапічных ідэяў (адну з іх ужо абверг яе аўтар) амаль незаўважна прайшла сціплая фраза, апублікаваная БелТА: «Далейшае павышэнне пенсій будзе вызначацца магчымасцямі пенсійнай сістэмы ў аб'ёмах, якія не парушаюць яе стабільнасць.» Такую інфармацыю журналіст агенцтва атрымаў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пра што яна?

Калі казаць вельмі спрошчна, зараз памер працоўнай пенсіі прывязаны да сярэдняй заработнай платы. Сярэдняя працоўная пенсія ўжо доўгія гады вагаецца каля 40% ад сярэдняга заробку - менавіта такі ўзровень даходу пенсіянераў забяспечвае ў нас дзяржаўная пенсійная сістэма. Але пасля крызісу рост пенсій моцна паскорыўся, а колькасць занятых, працадаўцы якіх робяць адлічэнні ў пенсійны фонд, зменшылася. У выніку ў першым квартале 2013 году (і нават па выніках паўгоддзя) бюджэт Фонду сацыяльнай абароны атрымаўся з дэфіцытам - упершыню за доўгія гады. Паводле прагнозаў Сусветнага банку, адмоўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі мусілі прывесці да дэфіцыту Фонду трошкі пазней - у 2014 годзе. І тое, што Міністэрства сацыяльнай абароны менавіта зараз агучыла намер не дапускаць празмернага росту пенсій, цалкам науральна, бо варыянтаў пенсійнай палітыкі, якія дазволяць «не парушаць стабільнасць» пенсійнай сістэмы, не надта шмат. Напрыклад, Сусветны банк дзеля стабілізацыі пенсійнага фонду прапаноўваў адвязаць памер пенсіі ад заробку (індэксаваць яе толькі на інфляцыю) і падвысіць пенсійны век. Першая з гэтых прапановаў пачынае выглядаць вельмі верагоднай. Параўнайма яе з планамі істотна падвысіць тарыфы на камунальныя паслугі ў наступным годзе - і атрымаем істотны рост рызыкі беднасці сярод пенсіянераў. Такога развіцця падзеяў не было нават напярэдадні крызісаў 2009 і 2011 гадоў, і яно дакладна не прадугледжвалася праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 - 15 гады…

Але не пенсіі і не рост рэгуляваных цэнаў сталіся галоўнай падзеяй верасня. На пачатку месяца расійскі Сбербанк апублікаваў справаздачу, дзе ацаніў рызыку чарговага валютнага крызісу ў Беларусі як вельмі высокую - больш за 50% цягам бліжэйшых 12 месяцаў і больш за 70% да 2015 году. Пасля гэтай навіны толькі гультай не сказаў пра немінучую дэвальвацыю. Сапраўды, валютны рынак зараз не ў лепшым стане: нават вельмі высокімі адсоткавымі стаўкамі ледзве атрымліваецца стрымаць адток рублёвых дэпазітаў, імпарт перавышае экспарт, а ўрад мусіць сплочваць вялікія сумы ранейшых пазыкаў. І вось у той час, калі ўсе гавораць пра дэвальвацыю, улады пачынаюць пакрысе скарачаць выдаткі і падвышаць рэгуляваныя цэны. Пакуль што пакрысе. І не дэвальвацыя (колькі мы іх ужо перажылі…), а менавіта новыя тэндэнцыі ў бюджэтнай палітыцы - вось найбольш істотная эканамічная тэндэнцыя, што мы назіраем зараз. Усё гэта трэба рабіць, але толькі разам з рэформай дзяржаўных прадпрыемстваў. Бо інакш неўзабаве мы будземжыць як на Захадзе - у сэнсе, што за ўсё давядзецца плаціць поўны кошт, - і атрымліваць нашыя спрадвечныя 500 долараў сярэдняга заробку. Больш зарабіць не атрымаецца…

Еще больше материалов по теме: «Беларусь: мнение экономиста»

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также