2016-08-24T02:55:55+03:00
КП Беларусь

Адметнасці нацыянальнай эканомікі: “патрэбнае” беспрацоўе

Тыдзень таму беларускія СМІ ўзрушыла навіна: прэм’ер-міністр краіны сказаў, што Беларусі патрэбнае беспрацоўе ў 3 - 4%
Поделиться:
rabota-nsk.ru
Изменить размер текста:

Тыдзень таму беларускія СМІ ўзрушыла навіна: прэм’ер-міністр краіны сказаў, што Беларусі патрэбнае беспрацоўе ў 3 - 4%. Шмат якія артыкулы выйшлі з назвамі кшталту “Мясніковіч прапаноўвае павялічыць беспрацоўе ў 6 - 8 разоў”. Уявім сабе непадрыхтаванага чалавека, скажам, з Еўрасаюзу, які ўбачыў такі загаловак і вырашыў разабрацца ў праблеме - ня кожны дзень сустрэнеш такія выказванні кіраўнікоў ураду!

Калі такі непадрыхтаваны чалавек пачне са статыстыкі і паглядзіць на афіцыйныя дадзеныя пра колькасць зарэгістраваных беспрацоўных ў Беларусі за апошнія 10 гадоў, ён разгубіцца: ці тое беспрацоўныя знікнаюць як клас, ці тое яны ня хочуць рэгістравацца, ці тое іх не рэгіструюць… Разгубіцца ёсць ад чаго: за гэтыя 10 гадоў колькасць зарэгістраваных беспрацоўных зменшылася на 85% (!), а ўзровень беспрацоўя дасягнуў 0,46% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Але ж здагадкі гэтага непадрыхтаванага чалавека пра поспехі беларускай эканамічнай мадэлі, што здолела знішчыць беспрацоўе (між іншым, асноўную прычыну беднасці) разбурацца, калі ён зазірне ў дадзеныя перапісаў 1999 і 2009 гг., якія зафіксавалі ўзровень беспрацоўя трошкі большы за 6%. Потым такі чалавек можа пацікавіцца памерам дапамогі па беспрацоўі, і адразу зразумее, што сэнсу ў тым, каб рэгістравацца ў якасці беспрацоўнага, нямашака - таму афіцыйныя лічбы і не адлюстроўваюць рэчаіснасць.

Узброены такімі ведамі непадрыхтаваны чалавек з Еўрасаюза зірне на заявы кіраўніка беларускага ўраду зусім інакш: ён жа ж прапануе не павялічыць, але зменшыць беспрацоўе ў 1,5 - 2 разы! Але, пачытаўшы інтэрв’ю, у якім прагучала заява пра неабходнасць беспрацоўя ў 3 - 4%, такі чалавек ізноў разгубіцца. З гаворкі прэм’ер-міністра з кіраўніком дзяржаўнага тэлеканала, што браў адпаведнае інтэрв’ю, усё ж вынікае, што беспрацоўя зараз нібыта няма. Але ж лічбы перапісаў знаходзяцца ў адкрытым доступе - падумае непадрыхтаваны чалавек, а ўраду вядомы ня толькі яны, а нават закрытыя лічбы абследавання хатніх гаспадарак па пытаннх занятасці (якія блізкія да дадзеных перапісу). Атрымліваецца, што праблему не заўважаюць, стварыўшы зручны афіцыйны паказчык? Але калі праблему не заўважаць, то яна звычайна не вырашаецца…

Бадай, было б добра, каб гэта была адзіная нагода дзеля таго, каб разгубіцца, ды ёсць яшчэ. Паводле словаў кіраўніка ўраду, людзей “сотнямі з прадпрыемстваў звальняюць за парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны”, а яны потым “пераходзяць на другі бок вуліцы і ўладкоўваюцца на новае прадпрыемства”. Прычын не давяраць гэтым словам у нашага непадрыхтаванага чалавека няма, таму ён робіць іншую выснову, нават некалькі. Па-першае, што беспрацоўе ў 6%, мусіць, носіць структурны характар (то бок гэта людзі, якія ня могуць знайсці сабе працу, бо іхнія навыкі не патрэбныя рынку). Па-другое, што на беларускім рынку працы назіраецца кадравы голад, бо прадпрыемствы бяруць на працу нават парушальнікаў дысцыпліны. Але ён чытае далей - беспрацоўе патрэбнае дзеля канкурэнцыі на рынку працы! Значыць, гэтыя работнікі, якіх бяруць на працу “праз дарогу”, усё ж неканкурэнтныя? То чаму іх тады бяруць, мо прымушае хто? Карацей, калі наш непадрыхтаваны чалавек вядзе цвярозы лад жыцця, ён проста кіне цікавіцца эканомікай Беларусі як незразумелай і загадкавай, калі ж не… Ну, ды ня будзем пра нацыянальныя адметнасці, праз якія беларускія работнікі становяцца “парушальнікамі працоўнай дысцыпліны” ды “кепска працуюць”.

І ўсё ж гэтыя нібыта нацыянальныя адметнасці не даюць мне спакою. Нядаўна ў дзьюці-фры, у які зараз пераўтварыліся асобныя залі чакання мінскага аэрапорта, убачыў дзівосную рэкламу. Над паліцамі з алкаголем на чырвона-зялёным шкле надпіс: The best of Belarus. Праваруч яго - шкло з лагатыпам аднаго буйнога беларускага вытворцы гарэлкі (прыватнага), леваруч - другога (дзяржаўнага). Вось так, напярэдадні чэмпіянату свету мы на ўвесь гэты свет кажам: лепшае, што ёсць у Беларусі, - гэта гарэлка! Хто зараз узгадае, што “Беларусь Сінявокая” - гэта не гатунак гарэлкі, а паэтычная назва краіны, у якой “дваццаць з лішнім тысяч рэк, адзінаццаць тысяч азёр”? А вы кажаце, беспрацоўе патрэбнае…

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также