2016-08-24T02:44:02+03:00
КП Беларусь

Навошта падатковай ведаць, колькі валюты набываюць беларусы?

Наш калумніст разважае, ці дапаможа гэта вырашыць эканамічные праблемы і падняць давер да нацыянальная валюты
Поделиться:
Вялікая колькасць беларусаў ужо прывучылася да таго, каб лічыць даходы і выдаткі ў замежнай, а не ў нацыянальнай валюце.Вялікая колькасць беларусаў ужо прывучылася да таго, каб лічыць даходы і выдаткі ў замежнай, а не ў нацыянальнай валюце.Фото: Дмитрий БРУШКО
Изменить размер текста:

Пасярод лета беларусам падкінулі зусім не летнюю тэму для абмеркавання: падаткавыя ворганы хочуць атрымаць доступ да інфармацыі пра тое, колькі валюты купляюць грамадзяне. Маўляў, ёсць выпадкі, калі людзі купляюць больш валюты, чым атрымліваюць даходаў - а значыць, недаплачваюць падаткі! Такіх за паўгады было знойдзена “каля 92-х” чалавек, і кожны з іх у сярэднім заплаціў падаткаў на 4,3 мільёну рублёў. Такім чынам, падатковая знайшла 92 чалавекі з сярэднім даходам, што не здолелі патлумачыць крыніцу гэтага даходу - а летась улады актыўна абмяркоўвалі лічбу ў 400 тысяч “дармаедаў”. А можа, калі падатковая атрымае доступ да інфармацыі пра тое, колькі кожны з нас купіў валюты, яна сапраўды знойдзе большасць з гэтых 400 тысяч? Але мне цікава зірнуць на гэтае пытанне з другога боку: чаму беларусы купляюць СТОЛЬКІ валюты, што гэтым зацікавіліся нават падаткавікі?

Адказ на гэтае пытанне не вельмі складаны. Купляюць, вядома, таму, што няма даверу да нацыянальнай валюты. Інфляцыя ў чэрвені сягнула 20% у гадавым вымярэнні - які ж тут давер? Але ўлады зусім не спяшаюцца адвучыць людзей ад замежнай валюты: то нам абяцаюць сярэдні заробак у 650 долараў, то кажуць, што камуналка падаражае не больш чым на 5 долараў, то даводзяць, што сабекошт будаўніцтва квадратнага метру жылля складае колькі там соцень - ізноў долараў. У гэтым шэрагу заклікі да таго, што трэба купляць беларускае, гучаць неяк нясмела: хіба за абяцаныя долары яго купляць?У выніку так і жывем: хочаш набыць машыну ці кватэру - збірай ці купляй долары ці еўра. Зрабіць рэмонт - ізноў іх (і на аплату паслуг будаўнікоў, і, магчыма, нават на будматэр’ялы давядзецца). Дзіцяці патрэбная няня ці рэпетытар - рыхтуй валюту.

Даруйце, але ж разлікі паміж фізічнымі асобамі ў замежнай валюце ў нас забароненыя?! Вось менавіта тут і паўстае праблема для падаткавікоў: разлікі забароненыя, значыць,аплата ідзе наяўнымі і ніяк не рэгіструюцца. А тыя, хто атрымаў за тавары ці паслугі наяўную валюту, не плацяць з яе ніякіх падаткаў. Заўважу: валютай з імі разлічваюцца людзі, што набылі яе за свае рублёвыя даходы, з якіх яны саплацілі падаткі. Таму інфармацыя пра такіх людзей не дасць падаткавай інспекцыі нічога цікавага. Пенсіянераў ці студэнтаў, што за два гады набываюць па некалькі мільёнаў долараў, наўрад ці шмат, ды й падатку ад іх не даб’ешся. А вось тых, хто прадае тавары і паслугі за валюту - процьма. І праблема не ў тым, што за валюту, а ў тым, што падаходны падатак таія людзі не плацяць, хоць даходы маюць не горшыя за іншых. І - тут нашыя міністэрствы маюць рацыю - нароўні з іншымі карыстаюцца дарогамі, адукацыяй і медыцынай, што фінансуюцца з даходаў дзяржавы ад падаткаў.

Вось так дзяржава губляе грошы ад падаходнага падатку, бо не можа забяспечыць стабільнасць нацыянальнай валюты і давер да яе. Атрымліваецца абсурдная гісторыя: калі б дазволілі разлікі паміж фізічнымі асобамі ў замежнай валюце, даходы бюджэту маглі б пабольшаць! Ці ўсё ж лепей паклапаціцца пра моцную нацыянальную валюту, а не выдумляць экзатычных рэчаў кшталту падатку на “дармаедаў” ці занадта актыўных пакупнікоў валюты?

Тым часам вялікая колькасць беларусаў ужо прывучылася да таго, каб лічыць даходы і выдаткі ў замежнай, а не ў нацыянальнай валюце.Перавучыць людзей - задача складаная.Ці ўсё ж не настолькі складаная? Я думаю, што шмат каму з нас хацелася б ганарыцца нацыянальнай валютай і забыцца на крызісы ды паўзучыя дэвальвацыі. Таму давайце нарэшце прызнаемся: інфляцыя ў 20% - гэта не норма, а катастрофа для эканомікі, “кішэнныя грошы” з мноствам нулёў для першакласніка, што толькі вучыцца лічыць да 100 - гэта не норма, а праблема, а 400 тысяч занятых, што не жадаюць плаціць і не плацяць адзін з найменшых у свеце падаходных падаткаў - гэта марнатраўства. І будзем вырашаць гэтыя праблемы, а не думаць, каго лічыць дармаедам і як апрацаваць вялізны аб’ём дадзеных пра тое, хто і колькі набывае валюты.

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также