2016-08-24T02:08:34+03:00

Тры кнігі, якія варта прачытаць дзецям гэтым летам

Сёлета беларускія пісьменнікі ўступілі ў таемную змову - і выдалі якраз да лета тры шыкоўныя кнігі на беларускай мове
Анна Аниськина
Поделиться:
Комментарии: comments6
Што прачытаць дзецям гэтым летам? Фота: архіў kp.byШто прачытаць дзецям гэтым летам? Фота: архіў kp.by
Изменить размер текста:

Ідэальна падыходзіць для чытання бацькоў дзецям. «Нататкі таткі», Андрэй Хадановіч.

Каму спадабаецца: дзецям ад года і вышэй.

Паэт і перакладчык АндрэйХадановіч, бацька сімпатычнай і гарэзлівай дзяўчынкі Аленкі, сабраў пад адной (дарэчы, вельмі прыгожай) вокладкай вершыкі, якія складаліся падчас вясёлых гульняў, далёкіх падарожжаў і выхаваўчых момантаў у жыцці бацькі і дачкі. Звычайныя моманты звычайнага жыцця звычайнай сям’і ператвараюцца ў нагоду для жартаўлівага верша: там, дзе іншыя бацькі пачнуць чытаць маралі альбо нават падвышаць голас, татка Андрэй пасмяецца ці па-добраму пакпіць са сваёй дачушкі. І Аленка не адстае: яна часам нават здзекваецца са свайго па-даросламу някемлівага таткі, задае яму незвычайныя пытанні і з задавальненнем ставіць яго ў тупік. Але ж паглядзіце: ім хораша разам, і цяжкі працэс дзіцячага выхавання ў выкананні таткі Андрэя выглядае на чароўную гульню.Кажуць, што дзеці, якія чытаюць “Нататкі таткі”, пачынаюцьу тую ж хвіліну самастойна чысціць зубы і есці малочную кашу –такім заразлівым атрымліваецца прыклад гарэзы Аленкі.

Найлепшая кніжка для першага самастойнага чытання: «Сумны суп», Вольга Гапеева.

Каму спадабаецца: дзецям ад чатырохгадоў і вышэй.

Кніга Вольгі Гапеевай выдадзеная шчэ год таму, але менавіта зараз расце хваля чытацкай цікавасці да яе: менавіта «Сумны суп» стаў лепшай дзіцячай кнігай мінулага года па выніках апытання беларускай пісьменніцкай супольнасці. Напрыканцы мая гэтага года аўтарытэтнае журы абвясціла пераможцаў прэміі «Кнігі году», і ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» перамагла менавіта Вольга Гапеева з «Сумным супам».

У гэтай кніжцы суп сумуе ад таго, што ніхтояго не есць, гузікі шукаюць сэнс жыцця, парасоны патрабуюць тэрміновай дапамогі, вожыкі крыўдзяцца на авечак, бо чаму дзеці, якія кладуцца спаць, лічаць менавіта авечак, а не вожыкаў? Аматарам камп’ютарнай анімацыі можна параіць прыгожы буктрэйлер да кнігі «Сумны суп», пасля якога саамы ўпарты вораг летняга чытання адкладзе лук і стрэлы і сядзе за кніжку.

Першае беларускае “высокае” фэнтэзі, якога так не хапае сучасным падлеткам. «Сем камянёў», Аляксей Шэін.

Каму спадабаецца: падлеткі ад дванаццаці і вышэй.

Кніга Аляксея Шэіна - сапраўдная падзея гэтага лета, бо беларуская літаратура ўпершыню прапаноўвае сваім чытачам класічнае “высокае” фэнтэзі, складзенае згодна з самымі суворымі патрабаваннямі жанру. Прыгожая легенда, чароўная краіна, у якой гэтая легенда спраўджваецца небяспечнай быллю, мужныя героі і бязлітасныя ворагі, першае каханне і першая здрада - усё тое, чаго чакаюць падлеткі ад літаратуры, яны адшукаюць у захапляльным свеце “Сямі камянёў”. Ёсць у гэтай кніжкі і яшчэ адна незвычайная якасць: менавіта яна здольная пераадолець прыкры стэрэатып сучаснага падлетка, маўляў, усё беларускае - нецікавае. Пакуль што не знайшлося ніводнага чытача, малодшага за адзінаццаць гадоў, які б кінуў чытаць “Сем камянёў” - усе дачытваюць да канца і патрабуюць працягу.

Еще больше материалов по теме: «Книжный совет: Беларусь»

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также