2017-02-14T17:36:59+03:00

Shuma: апусціцца ў нірвану і адпачыць

Модны электронны гурт падрыхтаваў новую праграму
Поделиться:
Shuma - модная электронная группа. Фото: vk.com/shuma_hypnotic_sessionShuma - модная электронная группа. Фото: vk.com/shuma_hypnotic_session
Изменить размер текста:

Запавольванне – вось чаго не стае сучаснаму чалавеку. Мы жывем у спешцы, стрэсуем ад таго, што нічога не паспяваем і моцна перажываем. Музыка – добры сродак спыніцца і аддацца моманту.

Shuma прапаноўвае вам сваю кампанію для таго, каб пражыць адзін вечар тут і цяпер, апусціцца ў нірвану і адпачыць ад гонкі жыцця. Спецыяльна для гэтай сустрэчы мы падрыхтавалі альбом СОНЦА ў выглядзе запаволенай і лёгкай down tempo музыкі. Да нас таксама далучаецца маэстра эмбіенту – i/dex, музыка, які стварае атмасфэру з электронных гукаў.

Зрабіце сабе падарунак, пражывіце некалькі гадзін у суседзтве з прыгожай музыкай, пяшчотнымі галасамі трох жанчын і атмасфэрай, якую ўмее рабіць электронная музыка і візуальнае мастацтва. Перазагрузімся на гіпнатычнай сэсіі Shuma!

17.02.2017

19.00

культ. цэнтр «КОРПУС»

Shuma Hypnotic Session

(downtempo edit)

i/dex (live) | shumaboy (dj-set)

vj-support

Квіткі:

15 BYN – папярэдні продаж

20 BYN – на ўваходзе

Купіць можна:

- tamtam.by

- «Тэатральныя касы» (вул. Калініна, 5)

Інфалінія:

+37529-9446813

17.02.2017 19.00 культ. цэнтр «КОРПУС» Shuma Hypnotic Session.

17.02.2017 19.00 культ. цэнтр «КОРПУС» Shuma Hypnotic Session.

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также