2018-08-06T17:24:47+03:00

Андрэй Кім: «Вырашыў узяць фільмы, якія мы любім, і перакласці на мову, якую мы любім»

«Ва-банкъ» пагутарыў в кіраўніком праекта «Кінаконг», дзякуючы якому у Мінскіх кінатэатрах кінахіты загучалі па-беларуску
Воля IВАШЭНКА
Поделиться:
Андрэй Кім перакладае на беларускую мову стужкі, якія збіраюць аншлагі. Фота: сацыяльныя сеткі.Андрэй Кім перакладае на беларускую мову стужкі, якія збіраюць аншлагі. Фота: сацыяльныя сеткі.
Изменить размер текста:

Аднойчы хлопец з Мінску, які раней працаваў у кіно, вырашыў перакладаць на беларускую мову добрыя фільмы. Як ён сам гаворыць, захацелася не будаваць ідэальны свет, але палепшыць яго там, дзе гэта магчыма. Сёння кінапрагляды праекта «Кінаконг» збіраюць аншлагі.

- Менск - мой родны горад. Тут я нарадзіўся, жыў у розных яго кутках. Люблю Менск і хачу змяняць яго да лепшага. Спадзяюся, тое, чым я займаюся, гэтаму таксама спрыяе, - гаворыць Андрэй Кiм, кiраўнік праекта «Кінаконг».

- Вы перакладаеце на беларускую мову вядомыя стужкі, якія збіраюць аншлагі. Як узнікла гэтая ідэя?

- Аднойчы задумаўся: чаму ў Беларусі амаль усе вядомыя і добрыя кінастужкі паказваюць па-руску, а беларускамоўныя стужкі амаль не даходзяць да масавага кінапракату? І вырашыў штосьці змяніць.

- Што было самым складаным?

- Знайсці на гэта грошы, здабыць ліцэнзію і пераканаць кінатэатры Менска ў тым, што беларускамоўныя кінапрагляды - патрэбная нам рэч. Спачатку кінатэатры не верылі, што хтосьці ўвогуле на нашы кінапаказы прыйдзе. Але пасля таго, як першыя бясплатныя паказы прайшлі з аншлагам, прапанавалі праводзіць іх ужо за грошы. За некалькі год працы беларускамоўную агучку атрымалі 15 цудоўных вядомых кінастужак.У сярэднім перакладаем адну кінастужку у месяц.

- А па якім прынцыпе іх адбіраеце?

- Вельмі важна, каб фільм не быў пустышкай. Амяркоўваем выбар і з нашым партнёрам – кампаніяй velcom. Першай стужкай праекта стала «Цудоўная Ласка». Гэта гісторыя Уільяма Уілберфорса - англійскага палітыка і грамадскага дзеяча ХVIII ст., які прысвяціў свае жыццё адмене рабства, што тады здавалася немагчымым. Але калі чалавек мае веру, нічога немагчымага няма.

- А дзеці добра ўспрымаюць беларускую мову?

- Вельмі добра. Мноства бацькоў пасля прагляду пісалі, што перад паказам хваляваліся, што дзеці не зразумеюць фільм па-беларуску, але, на іх здзіўленне, ўсе было наадварот. Дзеці добра ўспрымаюць мову, а пасля праглядаў з ахвотай пачынаюць чытаць і размаўляць па-беларуску.

- А вы самі калі перайшлі на беларускую мову?

- Мая матуля нават не з Беларусі, але бацькі заўседы выхоўвалі мяне з пачуццем вялікай павагі і любві да беларускай мовы, культуры і гісторыі. Я вучыўся ў беларускамоўнай гімназіі, але, як і большасць беларусаў, размаўляў па-руску. На беларускую мову свядома перайшоў у 2014 годзе.

- Зараз і вы выхоўваеце у мінчукоў любоў да беларускай мовы. А што б яшчэ змянілі у Менску?

- На маю думку, нам не хапае павагі да мінулага. Напрыклад, вельмі сумна, калі зносяць старыя дамы. Пад ударам раён Асмолаўка, будынкі на Нахімава… Яны прыгожыя, утульныя, са сваей гісторыяй, але іх чамусьці хочуць зраўняць з зямлёй. З іншага боку, мне падабаецца, што некаторыя будаўнічыя кампаніі ўжо задумваюцца аб тым, што лепш людзям будзе жыць не ў пчалавейніку, а ўжо будуюць штосьці малапавярховае, з добрай інфраструктурай. Мне здаецца, архітэктура - гэда своеасаблівая душа і твар горада. Хацеў бы жыть ва ўтульным Менску.

Еще больше материалов по теме: «Ва-Банкъ»

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также