2019-09-06T12:28:26+03:00
КП Беларусь

У палацы Радзівілаў адбудзецца Гранд кірмаш

Будзе, як 100 гадоў таму: музыка, забавы, танцы, квэст, майстар-классы i рэтра-этна-эксклюзівы
Поделиться:
Уваход на кірмаш каштуе ад 2 BYNУваход на кірмаш каштуе ад 2 BYNФото: Виктор ГИЛИЦКИЙ
Изменить размер текста:

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята ў духе 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя. Яно адбудзецца ў цэнтральным двары Палацавага ансамблю. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў - вось што такое Гранд кiрмаш!

Вас чакаюць:

- Сустрэча з гаспадаром палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай.

- Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміку, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту.

- Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей. Галодным не сыдзе ніхто!

- Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў.

- Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы.

- Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны.

- Квэст кантрабандыстаў.

- Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАША Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда.

Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!

КАЛI? 14-15 верасня, 11:00 - 18:00

ДЗЕ? Нясвіжскі Палац

КВIТКI:

- 2 руб - уваход на кірмаш

- 16 руб - уваход на кірмаш і ў экспазіцыю

- 30 руб - уваход на кірмаш, у экспазіцыю, удзел у квэсце і пачастунак

ТЭЛЕФОНЫ МУЗЕЯ: 8(029)5518051, 8(029)1903149

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также