2019-09-06T14:25:01+03:00
КП Беларусь

У помнiка князю Гедымiну з’явiўся свой мерч

Упершыню ў Беларусі створана лінейка сувенірнай прадукцыі, прысвечаная канкрэтнай скульптурнай кампазіцыі
Поделиться:
Фото: организаторыФото: организаторы
Изменить размер текста:

7 верасня ў Лідзе адбудзецца маштабны фестываль Lidbeer-2019. У рамках свята Ліда атрымае яшчэ адзін падарунак - ўрачыстае адкрыццё помніка князю Гедыміну.

Помнік паказвае князя ў дасканалых рыцарскіх даспехах, але без шлема і ў багатым убранні. Князь у раскошных шатах з доўгім шлейфам едзе на кані — відавочна, што гэта ўрачысты ўваход валадара ў свой замак. На галаве князя карона: Гедымін, як раней Міндоўг, называў сябе каралём. Магчыма, творцы мелі на ўвазе візіт князя ў 1320-я гады ў пабудаваную па ягоным загадзе ў 1323 годзе на зліцці рэк Лідзеі і Каменкі крэпасць. Першыя сцены складаліся з валуноў і драбнейшых камянёў, пазней былі ўмацаваныя чырвонай цэглай.

Сумесна з аўтарамі помнiка, скульптарамі Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым ды Symbal.by выпушчана серыя сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў помніка.

Фото: организаторы

Фото: организаторы

Фото: организаторы

Фото: организаторы

Набыць сувенірную прадукцыю ўжо можна праз сайт з дастаўкай і ў краме Symbal.by ў Мінску на праспекце Машэрава, 18. Мерч Гедыміна будзе прадстаўлены на кірмашы рамеснікаў на фестывалі Lidbeer-2019 7 верасня. Акрамя гэтага ў межах фэсту Lidbeer Symbal.by плануе арганізаваць фотазону прысвечаную Гедыміну і аўтограф-сесію з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым, дзе можна атрымаць адказы на ўсе пытанні да вядомых скульптараў.

Фото: организаторы

Фото: организаторы

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также