2019-11-06T13:49:25+03:00
КП Беларусь

«Фашысцкі афіцэр доўга размаўляць не стаў, а загадаў: «Партызаны. Расстраляць»

«Комсомолка» продолжает конкурс рассказов о тех, кто воевал и получал награды за подвиги
Поделиться:
Комментарии: comments1
В начале войны Иван Шавель и его сестры помогали партизанам. Фото: личный архивВ начале войны Иван Шавель и его сестры помогали партизанам. Фото: личный архив
Изменить размер текста:

«Мой прадзед, Іван Андрэевіч Шавель, нарадзіўся на Уздзеншчыне, у вёсцы Кухцічы, 1 сакавіка 1919 года ў простай беларускай сям’і. Ці думаў яго бацька Андрэй Сямёнавіч, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, што і лёс яго дзяцей будзе апалены вайной…

З малых год прывык да сялянскай працы: пасвіў кароў, касіў сена... Стаў студэнтам гістарычнага факультэта Мінскага педінстытута. Ён з задавальненнем акунуўся ў новае жыццё, але восенню 1940 года выйшаў сталінскі ўказ аб плаце за атрыманне на стацыянары вышэйшай адукацыі. Неабходна было плаціць каля 400 тагачасных рублёў. Бацька прапанаваў прадаць на гэта бычка і швейную машынку. Але Іван Андрэевіч не згадзіўся, лічыў, што гэта вялікая ахвяра для сям’і. Ён перавёўся на трэці курс завочнага факультэта.

У канцы мая 1941 года, здаўшы экзамены, прыехаў у родную вёску дапамагчы бацькам па гаспадарцы. Але ўсе планы былі парушаны пачаткам вайны… Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі разам з сёстрамі - Лідай, Надзяй і Шурай - наладзілі сувязь з партызанамі праз Курыльчыка Мікалая Іванавіча, партызана атрада «Патрыёт Радзімы» брыгады імя Варашылава. Яны збіралі зброю, распаўсюджвалі лістоўкі, сачылі за рухам фашысцкіх войскаў па шашы на Узду, Негарэлае, Валяр’яны.

Успамінаецца расказ Івана Андрэевіча пра выпадак, які мог стаць трагічным: «У час акупацыі зусім абнасіліся. Сабраўшы крыху розных прадуктаў харчавання, адправіў у Мінск на рынак дзяўчат. Зразумела, што юнака адправіць - паслаць на пагібель. А вось з дзяўчатамі як бы спакайней. Але таксама рызыкоўна… Вяртаючыся, дзесьці ідучы ў накірунку Узды, раптам выйшлі на часова ўсталяваны нямецкі прапускны пункт. Відаць, партызаны «патурбавалі» фашыстаў. Злосны фашысцкі афіцэр доўга размаўляць не стаў, а загадаў: «Партызаны. Расстраляць». Салдат, балюча піхнуў дзяўчат ствалом аўтамата ў спіну, павёў у лес… Над галавой прагучала аўтаматная чарга… Калі здолелі павярнуцца, салдата ўжо не было. Як беглі па лесе, як дабраліся да дому, не маглі ўспомніць. Вось так, дзякуючы невядомаму салдату, які не захацеў браць грэх на душу, дзяўчаты засталіся жывымі».

2 ліпеня 1944 года Чырвоная армія вызваліла Узду. На зборным пункце Івана Андрэевіча залічылі ў 96-ю Гомельскую Чырвонасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава дывізію. У складзе гэтага вайсковага падраздзялення ён прайшоў франтавымі дарогамі роднай Беларусі. А затым была Польшча. Пад Беластокам здарылася трагедыя. Неабходна было ўтрымаць абарону ля вёскі Калінава і падрыхтаваць плацдарм для далейшага наступлення. Падмацавання не было. А вось фашысцкія войскі рваліся перайсці ў наступленне. З раніцы адбілі некалькі атак. Трымаліся мужна. У памяці засталася апошняя атака на тэрыторыі спаленай вёскі: «Коміны спаленых хат. Уздуўшыся труп забітага каня, наперадзе, прыкрыў ад кулямётнага агню. Кулі свісталі над галавой… Падняцца ў атаку было немагчыма. Але побач усё гучаў голас камандзіра: «Наперад!» Паспрабавалі падняцца ў атаку, але вымушаны былі залегчы. І зноў гэты кулямётчык. Побач камандзір з прастрэленай галавой. Мёртвы. Патроны канчаюцца. Фашысты перайшлі ў наступленне, атрымаўшы падмацаванне. Пачаўся мінамётны абстрэл, а затым фашысцкая атака… Перад намі замаячылі некалькі фігур бегшых на нас фашыстаў з аўтаматамі. Сусед выстраліў з ракетніцы і трапіў фашысту ў жывот… Жудаснае відовішча… Нас накрылі мінамётныя выбухі… Нічога не чую… Вочы забіты пяском…».

Быў палон. Хутка вызваліліся, ішло наша вызваленне Еўропы. Франтавыя дарогі Польшчы, часткова Германіі. Канец вайны сустрэў у Чэхаславакіі».

Прислал Ярослав КОЛОСОВСКИЙ.

КСТАТИ

Поделитесь своей историей о войне!

Может быть, в ваших семьях передаются из поколения в поколение рассказы о том, как ваши родные смогли пережить войну, как были счастливы вопреки всему? Поделитесь уникальной историей вашего рода со всеми! Один раз в месяц мы будем публиковать письма в газете. А абсолютно все истории попадут на наш сайт kp.by.

Пишите на электронный адрес pobeda@phkp.by, с пометкой «Награда моего деда». Очень ждем от вас не только истории, но и фотографии!

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также