2020-02-10T22:24:09+03:00
КП Беларусь

«Месца дзеяча культуры - на карпаратыве: «Э, ідзі сюды, раскажы анекдот»: о чем говорил Виктор Мартинович с читателями

Писатель рассуждал о сходстве судеб Скорины и Михалка, признался, что для каждой книги создает новый язык из-за переключения с русского на белорусский и полтора часа раздавал автографы [фото]
Поделиться:
Встреча с Виктором Мартиновичем собрала около 200 гостейВстреча с Виктором Мартиновичем собрала около 200 гостейФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ
Изменить размер текста:

О возрождении белорусской литературы, человеке действия и новой пьесе, которую мы увидим на сцене осенью этого года, - об этом и многом другом писатель поговорил с гостями XXVII Минской международной книжной ярмарки.

О состоянии современной белорусской литературы

- Мне падаецца, што любая культурная з’ява перад тым, як заззяць, мусіць памерці. Памерці як след. І калі мы кажам пра беларускую літаратуру, відавочна, што ў нас быў перыяд з канца 1980-х па апошнія часы, калі літаратура была, як той кот Шродзінгера: ці то мертвая, ці то жывая.

Цэлая генерацыя творцаў працавала ў тыя цёмныя часы. Па-першае, гэта Уладзіслаў Ахроменка, чалавек, што вельмі добрыя кнігі стварыў, і пра якія ніхто зараз не згадвае. Мая роля - нагадаць пра Ахроменку, пра Ігара Бабкова, пра Андрэя Федарэнку, пра усіх тых прадстаўнікоў больш сталай генерацыі, аб кім могуць зараз забыцца, бо пік іх творчасці прыпаў на часы смерці літаратуры.

Зараз мы бачым, як беларуская літаратура, бы той фенікс, паўстае. Мы бачым надзвычайную цікаўнасць. Ці значыць гэта, што нашы кніжкі лепшыя - дык не. Проста неяк так сусвет скавынуўся, месяц павярнуўся да нас такім бокам, што нарэшце ў Беларусі людзі пачалі чытаць беларускую кнігу.

Гости встречи смогли задать вопросы писателю Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Гости встречи смогли задать вопросы писателюФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

О романе «Ноч»

- Вучоныя вельмі добра тлумачаць тое, што адбылося, а вось прадказаць тое, што будзе, хутчэй здольныя паэты, пісьменнікі, мастакі, акцеры - творцы.

Ніхто не ведае, што зараз адбываецца з Зямлёй. Калі мы жывем у сусвеце, дзе самыя лепшыя, самыя знаныя навукоўцы не могуць патлумачыць, што робіцца зараз ў Аўстраліі, чаму планета гарыць, чаму б не ўявіць сітуацыю, калі аднойчы над Зямлёй не ўстае сонца? Гэта цалкам натуральная штука.

Калі мой перакладчык на ангельскую мову пачаў працаваць над гэтай кнігай, ён напісаў мне вельмі цікавы ліст. Гэта было ў лістападзе мінулага года. І праз супадзенне фактараў, праз смог, праз нейкую дымку, у Нью-Ёрку, калі ён пачаў працаваць над кнігай, зрабілася цёмна. Сонца нібыта не ўзыходзіла. Я чытаў гэты ліст, і у мяне мурашы бегалі па спіне.

Вось менавіта пра тое адчуванне жыхара Зямлі, які не разумее, у якім свеце жыве, і ёсць першы пласт гэтай кнігі. Слаёў ў «Ночы» вельмі шмат. Яшчэ адзін слой - тое, што мы ўсе жывем ў свеце, які не ведаем… І вось «Ноч» - гэта такі маніфест чалавека, які глядзіць у свет і разумее, што няма ніякіх неўраў, няма ніякіх герадотавых монстраў. Усё так, як было. Трэба проста не баяцца ісці ў цемру.

На встрече с писателем не было свободных мест Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

На встрече с писателем не было свободных местФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

О герое постмодерна

- Чалавек постмадэрна - гэта чалавек развагі. Гэта чалавек сарказму, інтэлектуальнага вытанчанага гумару. І гэты чалавек мне непрыемны. Маімі дзіцячымі кнігамі былі кнігі Джэка Лондана, кнігі Эрнэста Хэменгуэя, тых самых папярэднікаў постмадэрнага выбуху, якія стваралі дзеі. Кнігар - мая спроба вярнуць у свет літаратуры чалавека дзеяння.

Я не магу сказаць, што я подобны да Кнігара. Таму што ён больш смелы за мяне, больш рашучы за мяне… Што раўнуе мяне з Кнігарам - гэта тое, што мне здаецца вельмі важным называць белае - белым, а чорнае - чорным.

Мы жывем у свеце, перакуленым дагары нагамі. У свеце, дзе белае вось ужо колькі гадоў называецца чорным. Мы жывем у свеце, дзе герояў, як і 2000 гадоў таму, распінаюць і з іх смяюцца. І галоўнае - ніхто не кажа: «Людцы, расплюшчыце вочы, паглядзіце! Якіе неўры? Якія фейк-ньюс? Думайце галавой!»

Кнігар - гэта чалавек, здольны думаць галавой. Які здольны прапаноўваць сваю этыку. Літаратура на працягу апошніх 50 гадоў была выключана з этычных пытанняў... Для мяне было прынцыпова вярнуць этычнае ў літаратуру. У рамане ёсць даволі балючы для мяне, як для аўтара, момант. Момант, калі Кнігар апынуўся перад выбарам: здейсніць зло і выратаваць сваю сабулю ці працягваць свой шлях чалавекам. Ён згубіў найбліжэйшую сяброўку праз тое, што ён вырашыў не карыстацца зброяй. Вось тут ёсць пэўны этычны маніфест. Усе астатнія істоты цёмнага свету - гэта паўная іронія на тую мапу, на якой сёння апынулася Беларусь.

Писатель уверен, что белорусская литература сейчас возрождается, как птица Феникс Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Писатель уверен, что белорусская литература сейчас возрождается, как птица ФениксФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Про шутовство в литературе

- Мы ўсе такія сур’ёзныя, мы ўсе так любім пафас, манументальнасць, што часам падаецца, што пра важнае, сур’ёзнае, можна казаць толькі чыгуннымі словамі, мовай Якуба Коласа. Мне тут больш блізкія Янка Купала ці Уладзімір Караткевіч, які заўседы, нават у такіх пранізлівых і кранальных творах, як «Чазенія» ці «Леаніды не вернуцца да зямлі», знаходзіў месца, каб пакпіць з сябе як з аўтара, каб пакпіць са сваіх герояў. Каб далучыць туды нейкія, амаль што сальныя, жартачкі, кшталту:

- Мне падабаюцца бабачкі.

- Ты маеш на увазе «матылі»?

- Не, не. Я кажу па беларуску, я маю на ўвазе жанчын.

Гэта гумар Караткевіча. У мяне свой гумар. Мне падаецца, што гумар - гэта важна.

Адзін з запатрабаваных сёняшняй эпохай герояў - гэта блазан. Блазан заўжды меў права казаць праўду тады, калі ўсіх іншых ужо каралі. Блазан заўседы мусіць быць у літаратуры, таму што праз яго кажа нейкая праўда жыцця.

Виктор Мартинович рассказал, почему он чувствует себя счастливым Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Виктор Мартинович рассказал, почему он чувствует себя счастливымФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Про Республиканский театр белорусской драматургии

- Аляксандру Гарцуеву, чалавеку, які зрабіў спектакль па маёй п’есе («Кар’ера доктара Раўса». - Авт.), удалося зрабіць нешта большае за матэрыял. Тэатралы заўседы называюць тэксты «матэрыялам». Дык вось, матэрыял тут заззяў такімі адценнямі, такімі глыбінямі, што я раю ўсім, хто не быў у РТБД, схадзіць на «Кар’еру…» і на іншыя спектаклі.

Про белорусского творца

- Калі я пісаў «Кар’еру доктара Раўса» ў мяне было адчуванне, што ў біяграфіі героя мы бачым біяграфіі шмат якіх культурных дзеячаў Беларусі: Сяргея Міхалка, Тадэуша Касцюшкі, Святланы Алексіевіч. Гэты твор паспрабаваў катэгарызваць, тыпізаваць тое, што ёсць беларускі творца апошніх 2000 гадоў.

Мяне вельмі цікавіць тая роля, якую ў Беларусі адыгрывае культура. Я прызжаю ў Польшу, бачу такіх мажных, самавітых дзеячаў польскай культуры. Я прыязжаю у Расію, у Маскву, бачу, як людзі вітаюцца з акцерамі расійскіх тэатраў на вуліцы. Я бачу, што любы трэцясортны спявак у Ноўгарадзе будзе ўхваляцца ўсімі. Беларусы ж ставяцца да сваёй культуры вельмі своеасабліва. Маё месца як дзеяча культуры - гэта месца чалавека на карпаратыве, таго, хто вядзе вяселле: «Э, культурны дзеяч, ідзі сюды, расскажы анекдот». Гэта не тое, што мусіла б быць. Але так было і за часамі Скарыны, і за часамі Гусоўскага. Мы гістрычна апошнія 2000 гадоў, прынамсі апошнія 500 гадоў, што існуе наша друкаванае пісьменства, да заезджых знакамітасцяў ставімся больш пільна, чым да сваіх.

Тут цудоўны прыклад - Марк Шагал і ягоная гісторыя ўзаемаадносінаў з Казімірам Малевічам. Калі Малевіч, заезджая зорка з Масквы, прыехаў у Віцебск, ён атрымліваў як лектар вучэльні, створанай Шагалам, заробак у дзесяць разоў большы, чам Шагал. Таму што бухгалтэрыя той вучэльні, якую стварыў Шагал, не лічыла Шагала кімсьці вартым Малевіча. Гэта тыпова для нас, і гэта трэба праходзіць ужо. Не таму, што я лічу, нібыта любы беларускі творца лепшы за Малевіча, не. А таму, што сярод нас таксама ёсць вартыя творцы. І Шагал быў такім прыкладам. Як толькі Шагал у 1920-м вырашыў назаўсёды з’ехаць і нават ніколі не вяртацца ў Віцебск, ён зрабіўся знакамітасцю.

Гости с интересом слушали писателя Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Гости с интересом слушали писателяФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Про монархию

- Мне вельмі падабаецца манархія. Усё тое, што адбывалася ў часы Адраджэння з манархамі, мне бачыцца вельмі сугучным сучаснасці. Таму што мы таксама, мне падаецца, жывем ў часы… Тут я не буду расшыфроўваць - вы самі разумееце.

Про новую пьесу «Мама Бона»

- Мая новая п’еса, якую я напісаў для РТБД, прысвечана маме Боне - Боне Сфорца (миланской принцессе, которая стала польской королевой и великой княгиней литовской. - Авт.). У Пінску, маленькім беларускім гарадку, ёсць культ Боны Сфорца. Гэта было для мяне шокам. У Мінску пра яе амаль забыліся. У Мінску кажуць пра ейную ахвяру, пра Барбару Радзівіл. А мама Бона, ведаеце, для пінчука - гэта чалавек, які зрабіў гэты горад горадам. Яна некалі атрымала Пінск ад свайго мужа Жыгімонта Старога і пачала вучыць людзей есць відэльцамі.

Уся наша еўрапейскасць, уся наша здольнасць піць віно замест бырла і есці відэльцамі - гэта здабытак менавіта Боны Сфорца. Пятрушка, гародніна, якую мы зараз ядзім, - гэта яна прывезла яе сюды. Мы занадта мала ведаем пра Бону Сфорца. Для мяне было прынцыповым стварыць міфалогію жанчыны, якая прыехала з Італіі ў пятку свету, у адвечныя снягі, і паспрабавала тут, у нашых балотах, насаджаць норавы італьянскага двара.

Вось пра тое будзе «Мама Бона», і я спадзяюся, што ўвосень мы пабачым яе на сцэне.

Очередь за автографами не заканчивалась в течение нескольких часов Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Очередь за автографами не заканчивалась в течение нескольких часовФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Про белорусский язык

- У момант, калі быў створаны мой першы раман, я быў чалавекам, не здольным казаць па-беларуску, тым больш - пісаць па-беларуску. Я ўзяўся ў 2009 годзе вучыць мову. Я вучыў мову, чытаючы ўсіх тых сталейшых аўтараў, якіх я ўзгадаў раней: Ахроменку, Федарэнку, Бабкова і, перш за ўсё, Караткевіча. Для мяне вельмі важна тое, што Караткевіч быў здольны насыціць беларускую мову тымі словамі, якія мы чуем навокал. Напрыклад, слова «ізюбр» - маё любімае слова Караткевіча. Яго не было ў беларускай мове да яго. І слова «сабуля» ў жаночым родзе не было да мяне ў беларускай мове. І «сабуля» - гэта мой «ізюбр».

Цікава, што Караткевіч прывёз свайго «ізюбра» з вандроўкі на Далёкі Усход. Ён там пачуў гэтае слова і пачаў уводзіць яго ў беларускую мову. Я свае словы знаходжу, вандруючы па Беларусі. Мне падабаецца, калі ўлетку здараецца тры-чатыры дні на радзіме, паехаць туды, дзе няма дарог. Стаць там намётам, паразмаўляць з бабулямі і дзядулямі, паслухаць ўсе гэтыя лакальныя гаворкі і легітымізаваць тыя слоўкі ў сваіх творах.

Кнігі я спрабую чаргаваць: адна напісаная па-беларуску, адна - па-руску. Паколькі «Ноч» была напісаная па-беларуску і перакладзеная мной самім на рускую мову, наступны твор будзе на рускай. Гэтае чаргаванне аднаўляе твой вакабуляр, што вельмі складана рабіць. Бо калі ты сягаеш з беларускага свету ў рускі, ты зноўку робішся бязмоўным, табе трэба вынаходзіць сябе наноў. Менавіта таму я буду тое працягваць.

После встречи писатель раздал автографы. Очередь за автографами не заканчивалась в течение нескольких часов Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

После встречи писатель раздал автографы. Очередь за автографами не заканчивалась в течение нескольких часовФото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

Про счастье

- Немагчыма быць шчаслівым як беларускі пісьменнік. Можна быць проста шчаслівым. Як беларускі пісьменнік можна быць толькі глыбока няшчасным. Ці шчаслівы я як чалавек? Так, я шчаслівы. Нарэшце апошнія некалькі гадоў я вяду той лад жыцця, да якога ўсё жыццё імкнуўся.

Я свае першыя творы напісаў яшчэ ў школе. І ўсё жыццё імкнуўся быць пісьменнікам. Калі я працаваў журналістам і вындраваў па свеце, пісаў кароткія апавяданні ў стол, усім казаў, што я - пісьменнік. Але грошы зарабляў, натуральна, журналістыкай. Напісаўшы першы раман, мусіў даказваць, што я не журналіст, а пісьменнік. Гэтаксама, як мне да гэтага даводзіцца даказваць, што магу быць вучоным і драматургам, што тое - не ўзаемавыключальныя заняткі.

Так, я шчаслівы, але з пісьменствам маім гэта ніяк не звязана.

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также