2020-02-23T22:10:22+03:00
КП Беларусь

«Пачаць з сябе!»: мы запыталі ў беларусаў, як зберагчы родную мову

Сёння, 21 лютага, у свеце адзначаецца Дзень роднай мовы
Поделиться:
Комментарии: comments1
Як зберагчы родную мову?Як зберагчы родную мову?Фото: Павел МАРТИНЧИК
Изменить размер текста:

Алеся ЛIТВIНОЎСКАЯ, сузаснавальніца курсаў «Мова Нанова»:

- Сфармаваць і паслядоўна рэалізоўваць нацыяльна арыентаваную дзяржаўную моўную палітыку ва ўсіх сферах: адукацыя, эканоміка, палітыка, сацыяльная сфера і г. д. Беларусізацыя мусіць ісці не толькі знізу, але абавязкова зверху.

Крысціна ЙОХАНЕСОН, амбасадар Швецыi ў Беларусi:

- Павышаць прэстыж беларускай мовы. Трэба, каб, напрыклад, вядомыя людзі розных пакаленняў (так званыя інфлюэнсеры) публічна выказваліся па-беларуску.

Сяргей ШАПРАН, даследчык літаратуры:

- Адказ просты: зберагчы магчыма толькі ў адным выпадку - размаўляючы на роднай мове. Іншае пытанне, як гэтага дамагчыся? Рыгор Барадулін - чыё 85-годдзе, між іншым, будзе неўзабаве адзначацца - лічыў, што калі б улада загаварыла па-беларуску, тады б і народ імгненна ўзгадаў родную мову. Увогуле, на думку нашага нацыянальнага генія, калі б беларусу загадалі стаць беларусам, дык які б цудоўны атрымаўся тады беларус.

Галіна ГУБІЧ, начальнік аддзела маркетынгу рознiчнай сеткi кампанii «Мiлавiца»:

- На гэтае пытанне вельмі цяжка адказаць. Я думаю, што родная мова - гэта гонар любой нацыі, яе спадчына, яе багацце. Веданне роднай мовы - гэта незалежнасць, свабода і будучыня кожнага асобна ўзятага грамадзяніна Беларусі. Лічу, што людзі, якія не хочуць ведаць родную мову, не імкнуцца быць адукаванымі і інтэлігентнымі. Трэба дапамагчы беларускай мове зноў заняць сваё годнае месца. І кожнаму грамадзяніну гэта лёгка зрабiць - трэба пачаць з сябе і размаўляць па-беларуску!

Ігар ПАНКЕВІЧ, бізнесовец:

- Народ, які размаўляе на чужой мове і жыве чужой культурай, ужо не незалежны, бо не ўсведамляе сябе асобным народам. Гэта трэба зразумець і заканадаўча, адміністратыўна пашыраць ужыванне роднай мовы. Тады ўсе пачнуць прымаць яе і не патрабаваць размаўляць на «нормальном языке».

Наталля СЯЛIЦКАЯ, консультант «Зялёнай крамы» (сеть «Зелёная аптека»):

- Любой из нас может каждый день делать маленький вклад: хотя бы частично использовать в речи белорусские слова. Пусть вы даже не в совершенстве владеете мовай. Ведь совсем несложно хотя бы просто поздороваться или поблагодарить на родном белорусском языке!

Настасся ЧАЙКА, дызайнерка:

- Галоўнае - размаўляць на ёй, выхоўваць на ёй, адукоўваць на ёй. Тым, хто раней гэта не рабiў, спачатку цяжка. Але трэба прыйсцi да разумення, як гэта важна. Першыя крокi дапамогуць зрабiць такiя праекты, як «Мова Нанова».

Василий КОЖЕНЕВСКИЙ, экономист:

- Прежде всего - работать с молодым поколением. Если занятия в детских садах, в школах и университетах будут на мове, если на ней будут писать и вещать журналисты всех СМИ, то мы привыкнем, что белорусский язык - наша норма. Процесс небыстрый, но результативный.

Вольга ЦЯРЭШЧАНКА, бард, настаўніца беларускай мовы і літаратуры:

- На сітуацыю можа паўплываць кожны. Проста пачаць размаўляць на мове, нягледзячы ні на што і ні на каго. Рабіць гэта паўсюль і з усімі да канца свайго жыцця. У нашай дзяржаве гэта насамрэч подзвіг.

Подпишитесь на новости:
 
Читайте также